Фото - постер к выставке Нальшанскія сустрэчы на AFISHA.me

Нальшанскія сустрэчы

постоянная экспозиция
ПН–ВС 00:00—00:00
Онлайн

О событии

Музей «Лошыцкая сядзіба» працягвае ў анлайн-фармаце выстаўку «Нальшанскія сустрэчы». У суполках музея ў Facebook і ВКонтакте Вы зможаце ўбачыць 55 жывапісных і графічных твораў, а таксама прайсці анлайн-квэст.

Сярод аўтараў «Нальшанскіх сустрэч» заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віктар Барабанцаў і Віктар Немцоў, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Алесь Суша, вядомыя мастакі мінскага краю: Анатоль Бяляўскі, Віктар Мікіта, Галіна Беганская, Кастусь Качан, Таццяна Ласка і Эдуард Мацюшонак.

Нальшанскі край надзвычай шырока раскрыўся ў творчасці мастакоў – удзельнікаў выстаўкі. Віктар Мікіта ўвасобіў ў творах міфы і легенды краю, прысвяціў шэраг прац вяскоўцам, а Віктар Барабанцаў стварыў партрэт Вацлава Гражуля, цяпер адзінага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які жыве ў Жодзішках. Анатоль Бяляўскі засяродзіў ўвагу на дрэвах-волатах Нальшанскга краю. Кастусь Качан паказаў прыгажосць і лірызм беларускай прыроды, Таццяна Ласка і Галіна Бяганская замілаваліся пейзажамі, а Эдуард Мацюшонак прысвяціў сваё працы старадаўнім мястэчкам аўночнай-заходняй Беларусі.

У межах выстаўкі працуе анлайн-квэст, у межах якога трэба адказаць на 9 пытанняў. Пераможцы квэсту змогуць атрымаць падзяку ад самога Яўстафія Любанскага.

Далучайцеся да прыгажосці Нальшанскага краю разам з музеем «Лошыцкая сядзіба»!

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2
(017) 285 18 86
loshytsa@gmail.com
minskmuseum.by

Facebook: facebook.com/loshytsamuseum
ВКонтакте: vk.com/loshytsamuseum


Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии