Музычныя інструменты Беларусі – яскравая і самабытная з’ява ў традыцыйнай культуры. Нашы продкі выкарыстоўвалі іх не толькі падчас святаў, але і ў паўсядзённым жыцці.
Выстаўка «Музычныя інструменты Браслаўшчыны» знаёміць з самымі вядомымі, а таксама найбольш цікавымі інструментамі XIX і XX стст. з фондаў Браслаўскага музея. На ёй прадстаўлена больш за 40 музычных інструментаў: струнныя і духавыя, ударныя і мембранныя, а таксама самагучальныя.
Кожны прадмет мае сваю гісторыю і свае асаблівасці…
Першыя музычныя інструменты, самагучальныя, з’явіліся, бясспрэчна, у глыбокай старажытнасці, калі першабытны чалавек шляхам удараў або трэння прадмета аб прадмет даваў выхад сваім пачуццям ці, можа, імкнуўся ўзмацніць уздзеянне магічных заклінанняў супраць прыроднай стыхіі. У якасці першых самагучальных інструментаў выкарыстоўваліся рукі і ногі чалавека з мэтай стварэння разнародных па сіле і афарбоўцы шумаў і гукаў рознай вышыні. Пазней чалавек шукаў усё новыя і новыя крыніцы гуку, знаходзячы іх не толькі ў навакольнай прыродзе, сярод бытавых прадметаў, але і майструючы спецыяльныя гука-шумавыя інструменты сваімі рукамі. Так з’явіліся музычныя інструменты: кляшчоткі, бразготкі, трашчоткі, лыжкі, шархуны і інш.
У народзе спрадвеку існавала традыцыя вырабу прымітыўных музычных забавак – пішчолак, свісцёлак, дудачак. Для гэтага выкарыстоўваліся самыя разнастайныя матэрыялы – дрэва, кара, салома, пяро, гліна і г.д. Шмат такіх забавак вырабляў У. Аўкштоль з Браслава. На выставе прадстаўлены яго працы з дрэва, жытняй саломы, гусіных пёраў, свісцёлкі з бляхі. Карысталіся імі не толькі дзеці. Спрактыкаваны музыка мог найграць на такіх інструментах простыя мелодыі.
1. Свісцёлкі; пяро гусінае; майстар Аўкштоль У. І.; БССР, г. Браслаў; 1990 г.
2. Свісцёлка; салома жытняя; майстар Аўкштоль У. І.; БССР, г. Браслаў; 1990 г.
3. Свісткі; метал; майстар Аўкштоль У. І.; БССР, г. Браслаў; 1990 г.
4. Бразготка; бронза; Полацкае княства. ХІ-ХІІІ стст.
Другие экспонаты можно найти по ссылке
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter