Фото - постер к выставке Мой родны кут на AFISHA.me

Мой родны кут

Данное событие уже завершено.

О событии

Мастацкая галерэя “VILNIUS”бібліятэкі № 18 і міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Еўразійская мастацкая садружнасць” прадстаўляюць выставу жывапісу “Мой родны кут…”, на якой будуць прадстаўлены карціны беларускіх мастакоў Леаніда Гоманава, Юліі Нявейка і Віктара Данілава.
Карціны Юліі Нявейка выкананы ў тэхніцы пастэлі, для аўтара характэрна рэалістычнае манера пісьма. Краявіды Міншчыны прасякнуты цяплом і светам, а яркія колеры надаюць ім асабліва радасны настрой.
Краявіды Леаніда Гоманава гэта гімн прродзе, яе багаццю і хараству, таямнічаму і спакойнаму. Мастак па-майстэрску перадае настрой прыроды праз тонкія нюансы колеру.
Віктар Данілаў таксама прадставіў краявіды, на якіх адлюстраваў прыгожыя вугалкі Вязынкі, Заслаўя. На яго палотнах бытуе спакой сельскай мясцовасці, куды часам хочацца збегчы ад гарадской мітусні.

Аб аўтарах:
Леанід Гоманаў нарадзіўся 22 лістапада 1953 года ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці.
У 1974 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава.
У 1991 годзе - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (з 1991 года - Акадэмія мастацтваў).
1991 год - член Саюза мастакоў СССР. З 1981 года - удзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх, міжнародных выставак і конкурсаў.
Штогод прымае ўдзел у міжнародных пленэрах па жывапісе. У 2006 годзе на Кангрэсе кіраўнікоў гарадоў, г. Масква, узнагароджаны Міжнародным дабрачынным фондам "Мецэнаты стагоддзя" медалямі "Дабрачыннік" і "У імя жыцця на зямлі" - за высакароднасць намераў і спраў.
2010 год - член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва (г. Масква).
2010 год - узнагароджаны медалём "У імя жыцця на зямлі" за ўдзел у Першым Маскоўскім міжнародным мастацкім пленэры ў парку "Музеон".
З 2005 года - старшыня журы штогадовага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка "На сваёй зямлі".
2013 год – узнагароджаны медалём "За заслугі" II ступені.
Юлія Нявейка нарадзілася ў г. Смалявічы ў 1986 годзе. У 2008 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і чарчэнне». У 2009 годзе атрымала ступень магістра педагагічных навук у галіне выяўленчага мастацтва.
Упадабанай тэмай для жывапісных работ з'яўляюцца міфалагічныя сюжэты, фантазійныя вобразы. Адмысловае месца ў творчасці Юліі займаюць жаночыя партрэты.
Юлія актыўна ўдзельнічае ў міжнародных выставах, праектах і пленэрах. Таксама Юлія займаецца выкладчыцкай дзейнасцю, заснавальнік і педагог творчай майстэрні "Алоўкі" ў горадзе Смалявічы.
З 2019 года сябра Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Творчая садружнасць “Еўразійскі мастацкі саюз” (г. Масква). З 2020 года - старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання "Еўразійская мастацкая садружнасць".
Віктар Данілаў - мастак - педагог. Член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў.
Нарадзіўся 13.08.1946 года ў г. Сучан, Прыморскага краю, Расія. У г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці ў 1964 г. скончыў сярэднюю школу, працаваў токарам на радыёзаводзе.
У 1970 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута.
У 1970-1975 загадваў эстампнай майстэрняй, выкладаў графіку ў СШ № 90 г. Мінска, арганізаваў дзіцячую ізастудыю «Чебурашка».
У 1975-1978 гг. працаваў загадчыкам кабінета выяўленчага мастацтва Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў, кіраваў студыяй мастакоў-педагогаў г. Мінска ў Доме настаўніка.
З 1978 года выкладае выяўленчае мастацтва на факультэце пачатковай адукацыі Беларускага Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1968 года. Працуе ў жанры пейзажа, нацюрморта. Вядомы як мастак-графік, акварэліст.
Мастак здзейсніў шмат падарожжаў: Крым (Хвядоса-Алупка)1966 г., Узбекістан (Самарканд-Бухара) 1968 г., Таджыкістан (Памір) 1969 г., Пскоў (1970), Прыбалтыка (1975), Залатое 7 «З Вараг у Грэкі» ракі Вялікая(1976), Ловаць (1977), Нёман(1983), Замкі Беларусі (1998г.), «Пскоўшчына»(1999), Храмы Беларусі (2003), і інш. Удзельнік і кіраўнік шматлікіх пленэраў у Расіі і Беларусі.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы