Фото - постер к выставке "Мікалай Залозны. Палітра жыцця" на AFISHA.me

"Мікалай Залозны. Палітра жыцця"

по 9 августа
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

З 27 чэрвеня па 9 жніўня 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, паверх 3, зала 1) пройдзе экспанаванне выставы “Мікалай Залозны. Палітра жыцця”. Персанальная выстава мастака і педагога, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Рыгоравіча Залознага (1925–1982) арганізавана з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння майстра. Мікалай Залозны нарадзіўся ва Украіне, вучыўся ў Беларусі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, потым выкладаў у сваіх альма-матэр, дзе ўзгадаваў некалькі пакаленняў мастакоў. Са зброяй у руках юнаком прайшоў па дарогах завяршальнага этапа Вялікай Айчыннай вайны. Дыпломная работа “Капітуляцыя”, расказаная з такой шчырасцю і пранікнёнай сілай на аснове асабістых уражанняў аб адным з драматычных эпізодаў напрыканцы вайны, атрымала пахвалу выдатных майстроў савецкага мастацтва Барыса Уладзіміравіча Іагансона і Віктара Міхайлавіча Арэшнікава. Палітра стала сэнсам жыцця Мікалая Залознага. Гэта і інструмент для змешвання фарбаў, і люстэрка ўнутранага свету мастака, і жыццёвы шлях бліскучага каларыста і цудоўнага педагога. Праз палітру ён піша свой лёс і расказвае лёс сваіх сучаснікаў, дзеліцца ўспамінамі і ўражаннямі, змешваючы на палатне фарбы радасці, выпрабаванняў, адкрыццяў, стварае шэдэўр, злучаючы колеры. Палітра майстра складаецца з мноства ўнікальных мазкоў, дзе кожнае адценне непаўторнае, дзе самыя цёмныя тоны ствараюць глыбіню і кантраст, а кожны пражыты дзень, выпрабаваная эмоцыя, падзея, якая адбылася, ператвараюцца ў яркую карціну жыцця. Мастак, нібы скульптар, лепіць свет з маляўнічай матэрыі. Ён стварае колеравае, жывое асяроддзе, якое дыхае, пульсуе. У дасканаласці валодаючы колерам, па-майстэрску іграе з разнастайнымі адценнямі.
Кожны твор Мікалая Залознага нібы акорд, уверцюра да сімфоніі фарбаў. Колеры яго карцін утвараюць грандыёзную сімфонію жыцця над смерцю, даюць пачуццё радасці, здабытай у выпрабаваннях, у пакутах. Мажорныя і мінорныя ноты ў яго палотнах прыцягваюць адчуваннем шчасця самога існавання. І ўсё гэта перадаецца сродкамі самога жывапісу – колерамі, іх спалучэннямі, адценнямі, тонамі, характарам мазка – смелым, буйным, напорыстым, поўным любові, страсці, шаленства. Мастак піша шырока, магутна, натхнёна, яго жывапіс пастозны, адчувальны.

Юбілейная выстава “Мікалай Залозны. Палітра жыцця” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ахоплівае перыяд творчасці з 1965 па 1982 год – ад маладога мастака, што падаваў вялікія надзеі, да сталага майстра, якім ён стаў. Жанравы дыяпазон прадстаўленай творчай спадчыны ўключае сюжэтна-тэматычную карціну, пейзаж, нацюрморт, партрэт. На выставе экспануюцца творы са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, з фондаў Беларускага саюза мастакоў, з калекцыі сям’і і прыватнага збору, а таксама фотакопіі і фотаздымкі з архіва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сямейнага архіва. Дапаўняюць экспазіцыйную прастору графічныя партрэты Мікалая Залознага, створаныя яго калегам па творчым цэху Міхаілам Якаўлевічам Лісоўскім, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і палітра майстра, захаваная спадчыннікамі яго сябра мастака Аляксандра Фёдаравіча Семілетава. Куратар выставы – Анастасія Карнейка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускага мастацтва XX–XXI стст.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы