12 лютага 2026 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае ;мѣста» адбудзецца адкрыццё выставы акварэлі «МЕТАМАРФОЗЫ» творчага аб’яднання АКВАВІР.
Метамарфозы – невычэрпны рэсурс творчасці: мастацкія вобразы, метафары і «архітэктура» памяці дапамагаюць пераасэнсаваць рэчаіснасць як глебу для новых сэнсаў. Пераходныя станы вучаць талерантнасці да нявызначанасці: паміж звыклым і новым, паміж сыходам і прыходам, паміж сэнсам і яго стратай. Метамарфозы ў дадзеным выпадку не толькі змены формы, але і адлюстраванне сучаснага спосабу думак – працэс хуткай трансфармацыі, у якім ідэнтычнасць і сэнс пастаянна змяняюцца. Усё існуе ў руху, у пераходзе ад аднаго стану да іншага, дзе мінулае не сыходзіць бясследна, а пераўвасабляецца і захоўвае адбіткі і выявы першаснай формы. Мастацтва асабліва адчувальна да такіх працэсаў, таму што кожны мастацкі жэст – гэта спроба надаць выгляд унутранаму адчуванню, перавесці смутнае перажыванне ў форму, якую можна ўбачыць або адчуць.
Кожны мастак спрабуе пераасэнсаваць гэта па-свойму, улічваючы ўласны вопыт і мастацкія асаблівасці сваёй творчасці. Адным з важнейшых момантаў такога пераасэнсавання з’яўляецца досвед чалавечай трансфармацыі, які датычыцца не толькі цялеснай змены. У першую чаргу гэта духоўная і псіхалагічная трансфармацыя. У працах выбітнага мастака-акварэліста Уладзіміра Рынкевіча, стваральніка аб’яднання АКВАВІР, творы якога з’яўляюцца асновай экспазіцыі, гэтая тэма мае першаснае значэнне. Філасофскі метамарфоза ставіць пытанне аб стабільнасці асобы і аб працэсе яе станаўлення. Захаванне і разбурэнне, паўтарэнне і пераўтварэнне – кожны досвед, кожная страта і кожная радасць дзейнічаюць як каталізатары ўнутраных змен.
Метамарфозы запрашаюць зрушыць акцэнт з фіксацыі на форме да самога працэсу. Жыць – значыць прымаць, што ідэнтычнасць – гэта гісторыя ператварэнняў, што канчатковай формы не існуе, і мы толькі ўдзельнічаем у бесперапынным акце станаўлення. Прыняцце гэтага патрабуе гнуткасці, адказнасці за кірунак пераменаў і гатоўнасці плаціць цану, якую нясе любая глыбокая трансфармацыя.
На выставе акварэлі «МЕТАМАРФОЗЫ» будзе прадстаўлена больш за 60 работ 14 мастакоў: Авяр’янавай Наталіі, Алёшынай Ганны, Дансковай Ірыны, Зданевіч Алены, Камінскай Наталлі, Кароль-Закрэўскай Вольгі, Кітаевай Ірыны, Кушнер Алы, Лешчанка Таццяны, Мацюшэнкавай Гунефы, Рынкевіча Уладзіміра, Хайдаравай Галіны, Шапавалавай Наталлі, Ярмак Святланы. Прадстаўленыя творы Уладзіміра Рынкевіча будуць экспанавацца ўпершыню. Акварэль, як адна з самых выразных і складаных форм выяўленчага мастацтва, дазволіла мастакам перадаць нюансы эмоцый і ідэй, звязаных са зменамі ў прыродзе, у знешнім і ўнутраным свеце чалавека. Выстава стане сапраўдным адкрыццём для аматараў мастацтва, прапаноўваючы гледачам апынуцца ў свеце дзіўных вобразаў.
Выстава працуе да 22 сакавіка 2026 года.
Арт-гасцёўня «Высокае мѣста»
г. Мінск, вул. Герцэна, 2а
серада – нядзеля, 11.00 – 19.00
(017) 342 24 26; (017) 354 26 57
minskmuseum.by
Уваходны білет на выставу:
7,00 руб. – для дарослых
5,00 руб. – для студэнтаў
3,50 руб. – для школьнікаў