На вуліцы ледзяныя гурбы, шэры паўзмрок і ўсё яшчэ не адпускаюць свае пазіцыі маразы, а сэрцу так хочацца цяпла, кветак і ўвогуле сапраўднага свята... А чаму б і не? Інтэрактыўная праграма, якая адбудзецца 7 сакавіка ў 16.30, дакладна падыме ваш настрой і дазволіць наталіцца атмасферай пяшчоты і кахання.
Вам пашанцуе ўзяць удзел у майстар-класе па маляванні акварэльных паштовак ад мастачкі Марыі Каралёвай, якая, пэўна, ведае, што кожная жанчына - унікальная, як і тая кветка, што ёй належыць.
Акрамя гэтага, мы прапануем вам "Сардэчны квіз" з наступнымі цікавосткамі:
- Тэматычнымі прыказкамі і вершамі.
- Гісторыямі кахання вядомых людзей.
- Прызнаннямі ў каханні да незвычайных прадметаў і шмат чым іншым.
Як заўжды, не абыдзецца без падарункаў, разыгранкі і чаявання.
Уваход - 30 рублёў.
Запіс па тэлефоне +37517 355 22 95 або па спасылцы ў форме inlnk.ru/G6JGmg
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
Инфо: +375 355 22 95