Фото - постер к выставке Лета. Спякота на AFISHA.me

Лета. Спякота

по 21 сентября
ПН–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

З 31 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працу выстава “Лета. Спякота”.

Экспазіцыя аб’яднуе творы беларускага жывапісу з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь агульнай канцэпцыяй – рэпрэзентаваць вобраз лета, летняй спякоты і іншых сюжэтна-тэматычных яго варыяцый у розных жанравай і стылістычнай інтэрпрэтацыях.

Семантыка выявы сонца, у гэтым выпадку, тлумачыцца ў шырокай палітры сэнсавых адценняў: ад архетыпічнага фальклорнага салярнага знака і яго сучаснага пластычнага гучання, сонечнага святла як эмацыянальнай “фарбы” выяўленчай мовы, да наратыўных, кінематаграфічных яго ўласцівасцяў, прадстаўленых у багацці сюжэтна-тэматычных кампазіцый.

Ад сацрэалістычнай класікі, сентыментальна-рамантычных, летуценных світанкаў і заходаў, імпрэсіяністычных блікаў сонца на траве Я. Зайцава, В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, абагульненых, сімвалічных, песенна-лірычных кампазіцый А. Скавародкі, М. Казакевіча і інш., якія адлюстроўваюць лета як адвечную маладосць, да абстрактных палотнаў, дзе вобразная гама злучае разнастайныя адценні інтэрпрэтацый – прастора экспазіцыі трансфармуецца ў вопыт куратарскага і глядацкага чытання гэтай тэмы. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы