З 1 ліпеня Мастацкім музеі пачне працу выстава лепшых дыпломных работ новага выпуску маладых спецыялістаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.
У гэтым годзе свае дыпломныя работы прадставяць маладыя спецыялісты, якія навучаліся па напрамках станковага жывапісу, скульптуры і графічнага дызайну. Экспазіцыя наглядна дэманструе не толькі выдатную прафесійную школу, атрыманую ў сценах каледжа, але і шырокі спектр творчых пошукаў: ад глыбокага вывучэння нацыянальных традыцый да смелых эксперыментаў з сучаснымі мастацкімі формамі.
Запрашаем на выставу дыпломных работ, каб пазнаёміцца з новым пакаленнем беларускіх мастакоў!
Выстава лепшых дыпломных работы выпускнікоў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава будзе экспанавацца з 1 па 15 ліпеня 2026 г. у галоўным корпусе, мікрагалерэі (вул. Леніна, 20).