Фото - постер к выставке Кропкі моцы на AFISHA.me

Кропкі моцы

постоянная экспозиция
ВТ–ВС 10:00—17:00
Акопы

О событии

30 снежня 2019 г. адкрылася новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Кропкі моцы” філіяла Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Акопы”.

У фальварку Акопы жылі маці і сёстры Янкі Купалы, да якіх ён прыязджаў на працягу 16 гадоў. Упершыню наведаўшы гэтыя мясціны ў 1910 г., Купала палюбіў іх назаўжды. Ваколіцы сядзібы сталі для яго месцам літаратурных і сяброўскіх сустрэч, дыскусій, спасціжэння культурна-гістарычных традыцый. Менавіта тут напісаны больш за восемдзесят твораў, у тым ліку неўміручая “Паўлінка” і вялікая драма “Раскіданае гняздо”.

Экспазіцыя раскрывае вобраз Дома, які ператварыўся ў «алтар» Творчасці для Паэта – выразніка духу свайго народа, стваральніка паэтычнага партрэта Айчыны. Дом агульны, «родны край» – уся Беларусь. Дом лакальны, экспазіцыйная рэканструкцыя якога ажыццяўляецца праз персаналіі сяброў і паплечнікаў, – кола аднадумцаў, аб’яднаных агульнай ідэяй нацыянальнага адраджэння беларусаў. Дом асабісты, цэнтральнае месца ў якім займае вобраз маці – захавальніцы роду. Пераважная ўвага звернута не на змены ў жыцці і творчасці Янкі Купалы, што адбываліся з ходам часу, а на функцыянаванне сістэм – сацыяльных, палітычных, культурных, – складовай часткай якіх ён з’яўляўся. Злучана прадстаўленне гістарычнага лёсу Акопаў як сімвала лёсу Беларусі ў 1910–1930 я гады, з драматургічнай спадчынай Янкі Купалы – творамі актуальнай грамадскай праблематыкі. Вобразнае ўвасабленне экспазіцыі дае магчымасць прадставіць сілу Дома як прасторы, звязанай з радаснымі імгненнямі творчасці, дзе пачынаецца дыялог Паэта з новым пакаленнем у фармаце “актыўнага музея”.

Аб’ядноўвае экспазіцыйную прастору скразны мастацкі вобраз аналага Сусветнага дрэва – Дуба, якому Купала прысвяціў шэраг вершаў, ідэйны пафас якіх – у сцвярджэнні сілы, магутнасці, высакароднасці чалавечага духу.

Экспазіцыя размяшчаецца ў 5 залах, якія адпавядаюць экспазіцыйнаму ўступу “Па Даўгінаўскім гасцінцы” і экспазіцыйна-мастацкім комплексам чатырох раздзелаў: 1. “За свабоду сваю”; 2. “З цэлым народам гутарку весці”; 3. “Крыніца натхнення; 4. “Па Бацькаўшчыну!”.

Арганізаваны зоны актыўнага ўзаемадзеяння наведвальніка з музейным аб’ектам, дзе першы выходзіць з ролі пасіўнага гледача і становіцца дзеючай асобай інтэрактыўных інсталяцый, якія ствараюць неабходны кантэкст часу, месца і звязанай з ім асабістай гісторыі. На змену пасіўнаму спажыўцу культуры мы чакаем суразмоўцу і партнёра ў месцы, якое было непасрэднай натурай паэтычных карцін генія беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Акопы” знаходзіцца па адрасе: Мінская вобласць, Лагойскі раён, вёска Харужынцы, вул. Янкі Купалы, 31А.

Час працы: 10.00 – 17.00.
Выхадны: панядзелак, святочныя дні.
Тэлефоны для сувязі: 8 017 743 22 54, 8 029 767 65 64 (МТС)
 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы