Фото - постер к выставке Інклюзіўны арт-праект «Паэзія кропак…» на AFISHA.me

Інклюзіўны арт-праект «Паэзія кропак…»

по 2 марта
СР–ВС 11:00—19:00
Высокае места

О событии

29 студзеня 2025 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» адбудзецца адкрыццё інклюзіўнага арт-праекту «ПАЭЗІЯ КРОПАК…» Васіля Васільевіча Зянько.

У 2018 годзе Васілём Зянько быў пакладзены пачатак унікальнаму аўтарскаму інклюзіўнаму кірунку ў творчасці для невідушчых і людзей са слабым зрокам. Канцэпцыя інклюзіўных арт-праектаў аўтара будуецца вакол ідэі ўзаемадзеяння паміж мастацтвам і творамі сусветнай культурнай спадчыны – паэзіяй, літаратурай, архітэктурай, паміж культурамі розных краін, людзьмі розных нацыянальных ідэнтычнасцей і фізічных асаблівасцей.
Інклюзіўныя карціны В. Зянько выкананы ў аўтарскай аб’ёмна-контурнай тэхніцы, даступнай для тактыльнага ўспрымання і чытання жывапісных вобразаў. На палотны інтэграваныя тэксты, паэтычныя радкі і апісанні шрыфтам Брайля. У дадатак да карцін створаны аўдыё-гіды з апісаннем твораў праз QR-коды. Арыгінальныя інклюзіўныя карціны дазваляюць людзям са слабым зрокам і невідушчым быць паўнапраўнымі наведвальнікамі экспазіцыі і «глядзець» карціны рукамі.
На выставе Васіля Зянько «ПАЭЗІЯ КРОПАК…» наведвальнікі ўбачаць работы з трох інклюзіўных арт-праектаў: «І адчуваючы, бачыць…», «Паэзія кропак…», «Спадчына муроў… кропкі…» з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і з прыватнага збора мастака.
Інклюзіўны праект В. Зянько «І адчуваючы, бачыць…» (2018 г.) створаны па матывах твораў беларускіх пісьменнікаў. Арт-праект «Паэзія кропак…» (2020 г.) прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Праект «Спадчына муроў… кропкі…» (2024 г.) экспануецца ўпершыню і прысвечаны адраджэнню праз жывапіс страчаных помнікаў архітэктурнай спадчыны Беларусі. У аснову кожнай з 10 арыгінальных тактыльных карцін былі ўзяты выявы і апісанні твораў манументальнага дойлідства Беларусі, якія ўзводзіліся ў перыяд з 1623 па 1890 год і не захаваліся да нашых дзён.
Трэба адзначыць, што ўсе карціны мастака апроч сваёй інклюзіўнай складаючай, з’яўляюцца паўнавартаснымі, глыбокімі творамі мастацтва з цудоўнай гарманічнай каларыстыкай і рэльефна-контурнай паверхняй плаўных ліній, якія выклікаюць светлыя пачуцці і сур’ёзныя разважанні.
Своеасаблівы складаны сінтэз жывапісу і вобразаў з паэзіі і архітэктуры ў аўтарскай інтэрпрэтацыі адчыняе для кожнага наведвальніка экспазіцыі свет мастацтва, здымае межы і пашырае гарызонты пазнання. Інклюзіўныя арт-праекты Васіля Зянько пакуль адзінае ў Беларусі пачынанне такога кшталту ў выяўленчым мастацтве, але гэта вельмі важны крок на шляху да стварэння безбар’ернага асяроддзя як у Беларусі, так і за яе межамі.

Выстава працуе да 2 сакавіка 2025 года.

Арт-гасцёўня «Высокае мѣста» г. Мінск, вул. Герцэна, 2а
серада – нядзеля, 11.00 – 19.00
(017) 342 24 26; (017) 354 26 57
minskmuseum.by

Уваходны квіток у галерэю:
7,00 руб. – для дарослых
5,00 руб. – для студэнтаў
3,00 руб. – для школьнікаў 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы