З 19 сакавіка 2026 года ў арт-галерэі “Сфера” бібліятэкі № 18 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 55) пачне працу выстава фатаграфій вядомага беларускага
фатографа Валерыя Вядрэнкі “Незваротнае”. Валерый Вядрэнка - таленавіты фатограф, чые працы адрозніваюцца глыбінёй і эмацыйнасцю. На выставе прадстаўлены фатаграфіі з паездак па Беларусі з 2006 па 2019 гады. Глядач убачыць мястэчкі нашай краіны, якія найбольш захавалі дух мінулага. Без усялякай прадузятасці аўтар фіксуе тое, што здавалася, як тыпова, так і незвычайна. Аўтар як тонкі назіральнік фіксуе навакольную прыгажосць, выкарыстоўваючы цікавыя ракурсы і ўласныя тэхнікі.
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя альбома "Краявiды смутку".
Адкрыццё выставы адбудзецца 19 сакавіка 2026 года а 18 гадзіне.
Выстава працягнецца да 12 красавіка 2026 года.
Час працы галерэі: вт-пт - 10-20, сб, нд - 10-18, пн - вых., 2-я ср месяца -
санітарны дзень.
Уваход вольны.
Кантактныя каардынаты арганізатара выставы для зваротнай сувязі: 8(017)352 30 77 – Кацярына Васільеўна Зверава.