Фото - постер к выставке Дух и красота керамики равнин Чжунъюань: выставка искусства  провинции Хэнань на AFISHA.me

Дух и красота керамики равнин Чжунъюань: выставка искусства провинции Хэнань

по 28 июня
ПН 11:00—19:00
СР 11:00—19:00
ЧТ 13:00—21:00
ПТ–ВС 11:00—19:00
Национальный художественный музей

О событии

15 чэрвеня 2026 года а 15-й гадзіне ў сяродкрыжжы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань”, арганізаванага Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыяй керамічнага мастацтва правінцыі Хэнань і Кітайскай гандлёва-прамысловай асацыяцыі “Хэнань” (Кітайская Народная Рэспубліка).
На сённяшні дзень фарфор з’яўляецца неад’емнай часткай культуры Кітая. З часоў дынастыі Мін (1368–1644) фарфор сталі ствараць у імператарскіх майстэрнях (у тым ліку ў правінцыі Хэнань), дзейнасць якіх была на кантролі ў самога правіцеля Кітая. Да гэтага часу майстры ствараюць свае творы ў тых жа печах на тых жа месцах, дзе іх выраблялі стагоддзямі. Работы, прадстаўленыя ўвазе гледача, з’яўляюцца часткай гэтай старажытнай традыцыі правінцыі Хэнань, яе шматвяковай гісторыі і значэння.
Выстава прадставіць творы, якія адпавядаюць розным традыцыйным тэхналогіям фарфору. Ад селадонаў, створаных паводле прынцыпу Дань (дасягненне прыгажосці, стрыманай і лаканічнай), да паліхромных фарфоравых вырабаў, якія здзіўляюць складанасцю формы і каларыту. Экспазіцыя “Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань” – гэта не толькі магчымасць убачыць шматграннасць традыцыйнага мастацтва, але і сімвал надзеі на далейшае развіццё культурнага абмену паміж Беларуссю і Кітаем. Выстава заклікана адлюстраваць бытавыя аспекты жыцця традыцыйнага Кітая, яго разнастайнасць і сутнасць.

У экспазіцыю ўключана больш за 30 твораў сучасных майстроў Кітайскай Народнай Рэспублікі, выкананых у адпаведнасці са старажытнай традыцыяй керамічнага мастацтва правінцыі Хэнань. Выстава “Дух і прыгажосць керамікі раўнін Чжун’юань: выстава мастацтва правінцыі Хэнань” будзе экспанавацца з 15 па 28 чэрвеня 2026 г. у пераходнай галерэі (вул. Леніна, 20, 2 паверх). 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы