Сёлета 135 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча — беларускага навукоўцы, географа, эканаміста, картографа, аднаго са стваральнікаў Акадэміі навук Беларусі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі”.
Асноўная частка экспазіцыі распавядае пра навуковую працу А. Смоліча. На выставе можна ўбачыць яго дакументы, карты, схемы, рукапісы і фотаматэрыялы.
Другая частка выставы прысвечана сяброўству А. Смоліча і М. Багдановіча. Сустрэча двух гэтых маладых людзей, народжаных у адзін год, стала сімвалічнай: адзін бачыў Беларусь праз прызму слова і паэзіі, другі – праз лічбу, карту і навуковы аналіз.
Няхай гэтыя матэрыялы стануць для вас мастом у мінулае і дапамогуць убачыць, як розныя спосабы пазнання свету — навука і паэзія, лічба і слова – доўгі час ішлі паралельна, але часам перасякаліся, каб разам стварыць поўны вобраз роднай зямлі.
Уваход – вольны.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
+375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95