Набліжаецца 8 сакавіка – час падарункаў і кветак. Чаму б не парадаваць сябе і блізкіх букетам прыгожых мелодый і вясновай лірыкі.
Зусім хутка, ужо ў гэтую пятніцу 6 сакавіка ў 17.30, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычная імпрэза з ансамблем салістаў «Класік Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай. Гэтым разам вас чакае наступная праграма:
П. Чайкоўскі. “Вальс кветак”.
А. Хачатуран. Вальс.
В. Беліні. Каваціна з оперы “Норма”.
М. Рымскі-Корсакаў. Фантазія на тэмы оперы “Шехеразада”.
Г. Свірыдаў, Вальс.
Э. Віла-Лобас. Арыя з “Бразільскай Бахіяны”.
В. Гаўрылін. “Жарт”.
М. Бродскі. “Будзь маім каханнем”.
Э. ды Капуа. “O Sole mio”.
Н. Пьовані. “Жыццё выдатнае”.
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская.
Традыцыйна працягнецца знаёмства наведвальнікаў і з лепшымі ўзорамі беларускай паэзіі – вершамі, прысвечанымі вясне, жанчыне, каханню.
Уваходны квіток – 20 рублёў.
Запрашаем сустрэць гэтую вясну разам! Чакаем вас па адрасе вул. М.Багдановіча, 7а.