Фото - постер к концерту Творчы вечар з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой на AFISHA.me

Творчы вечар з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой

О событии

Запрашаем 20 лістапада а 18 гадзіне дзяцей і іх бацькоў на чароўны творчы вечар з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч- Лісавой!
Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў свет сучаснай беларускай казкі і цудаў.
Падчас сустрэчы таленавітая аўтарка адкрые таямніцы свайго пісьменніцкага майстэрства, а таксама бліжэй пазнаёміць гасцей са сваімі персанажамі.
Прыемнай аздобай вечара стане музейны тэатр ценяў са спектаклем пра Вухуціка.
Акрамя гэтага, юных гасцей чакае захапляльны інтэрактыў з гульнямі, віктарынай і, канешне, прызамі для самых кемлівых і актыўных.
Прыходзьце ўсёй сям'ёй за натхненнем, яркімі эмоцыямі і казкай, якая ажывае на вачах!
Уваход - 10 рублёў.
Запіс абавязковы па тэлефоне +375 17 355 22 95
Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы