4 лютага 2023 года а 16.00 гадзіне ў музеі “Лошыцкая сядзіба”, філіяле Музея гісторыі горада Мінска, адбудзецца музыкальна-тэатральная імпрэза “Таямніцы кахання”, арганізаваная сумесна з выкладчыкамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Ірынай Лой (сапрана) і Аляксандрам Данілавым (фартэпіяна). Мерапрыемства прысвечана 215-й гадавіне з дня нараджэння беларускага драматурга Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча(1808 – 1884).
У гісторыю Лошыцкай сядзібы заснавальнік беларускай драматаургіі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч увайшоў як сябра гасціннага гаспадара Лошыцкай сядзібы Яўстафія Станіслава Прушынскага і як аўтар твораў “Купала” і “Вечарніцы”, у якіх галоўныя героі – жыхары вёскі Лошыца.
У гісторыі Мінска губернскага перыяду В.Дунін-Марцінкевіч вядомы як заснавальнік гарадскога музыкальна-тэатральнага гуртка, які даваў канцэрты і ладзіў тэатральныя імпрэзы. У гурток уваходзіў вядомы кампазітар Станіслаў Манюшка (1819 – 1872).
Праграма музыкальна-тэатральнай імпрэзы “Таямніцы кахання” уключае яскравыя старонкі літаратурнай творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча і музычна-тэатральнай спадчыны С.Манюшкі.
Разам з Ірынай Лой і Аляксандрам Данілавым узгадаем пра таямніцы кахання літаратурных герояў В.Дуніна-Марцінкевіча з вядомых твораў “Пінская шляхта”, “Купала” і Вечарніцы”.
Рамантызмам прасякнуты арыі гераінь у выкананні Ірыны Лой з аперэтты “Латэрэя” (1841) і оперы “Графіня” (1860) кампазітара С.Манюшкі. Дарэчы, аперэтта “Латэрэя” ўпершыню на мінскай сцэне была пастаўлена ў 1843 г.
Прыадкрыць Ірыне Лой і Аляксандру Данілаву заслону ў свет пачуццяў, суму і любоўных перажыванняў герояў музыкальных твораў кампазітара С.Манюшкі дапаможа Таццяна Левіцкая (скрыпка).
Замова квіткоў на мерапрыемства магчыма па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, ці сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).
Ірына Лой – лаўрэат Рэспубліканскага конкурса Беларускай Дзяржаўнай Тэлерадыёкампаніі, Міжнароднага фестываля-конкурса харавой і вакальнай музыкі ў Расіі, Міжнароднага вакальнага конкурса «Premier-2013», уладальнік дыплома «Kristalklare soprano stimme» (Сапрана крышталёвай чысціні) і іншых узнагарод.
Працавала ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Рэспублікі Таджыкістан, выступала з майстар-класамі ў КНР. Прыняла ўдзел больш чым за 1000 канцэртаў у Германіі, Кітае, Расіі і іншых краінах. У рэпертуары артысткі 20 оперных партый і больш за 400 оперных арый і рамансаў.
Са снежня 2019 года выкладае акадэмічныя сольныя спевы на кафедры спеваў вакальна-харавога факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Аляксандр Данілаў – лаўрэат VII Адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельнікаў СНД, шматлікіх міжнародных конкурсаў, уладальнік Міжнароднай музычнай прэмііі Еўразійскага эканамічнага саюза «Belbrand Award» (2016).
У якасці саліста выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Расійска-беларускім маладзёжным сімфанічным аркестрам і Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца артыстам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by
Уваходны квіток:
10.00 – для дарослых
8.00 – для студэнтаў
5.00 – для навучэнцаў