Фестываль духоўнай музыкі "КАЛЯДНЫЯ ВЕЧАРЫ НА ЗАЛАТОЙ ГОРЦЫ"
25.12.2021-15.01.2021
Мінскі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)
пр. Незалежнасці, 44А
На канцэртах збіраюцца ахвяраванні (7 рублёў)
З 25 снежня 2021 года па 15 студзеня 2022 года ў Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы адбудуцца традыцыйныя калядныя вечары духоўнай музыкі. Гісторыя фестывалю пачынаецца ў 2003 годзе і за гэты час ён паспеў стаць адной з адметнасцей Залатагорскай святыні. Сёлета запланавана 13 праграм духоўнай музыкі – арганнай, камернай і вакальнай. Сярод іх – арганныя канцэрты беларускіх арганістаў Вікторыі Куцько (Пінск), Кацярыны Нікалаевай, Ганны Лабкоўскай, Аляксандры Галубцовай (Мінск), загадчыцы аддзялення "Арган" Маскоўскай сярэдняй спецыяльнай музычнай школы імя Гнесіных Марыі Чарапанавай. Два канцэрты прадставяць сямейныя дуэты арганістаў Ганны і Паліны Горбач, Лізаветы і Ірыны Марозавых. З харавой традыцыяй калядных спеваў пазнаёміць Дзяржаўны камерны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай. Традыцыйна шэраг вечароў прысвечаны фальклорнай традыцыі святкавання калядаў – сёлета гэта будуць прэм'ерныя праграмы беларускага гурта "Астроўна", гуслева-спеўны вечар з Алесем Чумаковым, праграма ансамбля украінскай песні і абраду "Ватра". Акадэмічную ансамблевую музыку ад барока да нашых дзён прадставяць Духавы квінтэт Вялікага тэатра Беларусі, ансамбль клавесіністкі і арганісткі Юліі Бурдзялёвай, Камерны музычны тэатр "Амадэй і К" Ірыны Лой.
ПРАГРАМА:
25.12.2021, СБ, 20:00
Вечар арганнай музыкі
Марыя Чарапанава (арган, Масква, загадчыца аддзялення "Арган" МССМШ ім. Гнесіных)
У праграме: І.С.Бах, Д.Букстэхудэ, С.Франк, І.Брамс
27.12.2021, ПН, 20:00
Вечар арганнай і камернай музыкі
Таццяна Кармазінава (флейта)
Яўген Шымановіч (кларнет)
Кацярына Нікалаева (арган)
У праграме:
І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, М.Радзівіл, В.А.Моцарт, Н.Арталана, Ш.М.Відор, Ж.Руф
28.12.2021, АЎТ, 20:00
Вечар камернай музыкі
Міхаіл Марцінкевіч (флейта)
Эдуард Гводзь (віяланчэль)
Юлія Бурдзялёва (клавесін)
У праграме:
І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, Ж.Ф.Рамо, К.Бальбастр, Ё.Гайдн, Г.Ф.Тэлеман
29.12.2021, СЕР, 20:00
Вечар арганнай музыкі
Вікторыя Куцько (арган, Пінск)
У праграме:
Ж.Н.Леменс (1823-1881) – Фанфара
Х.Вагенер (1951?) – Арганная партыта "O Heiland, reiß die Himmel auf" op.14 (1978)
Д.Букстэхудэ (1637-1707) – "Wie schön leuchtet der Morgenstern"
І.Пахельбель (1653-1706) – Пастараль "Vom Himmel hoch, da komm ich her"
Ж.К.Дакен (1694-1772) – Noёl № 10
Л.Дзітэ (1891-1969) – Пастаральная партыта "Es ist ein Reis entsprungen" (паводле тэм М.Прэторыюса)
Л.Дзітэ (1891-1969) – Пастараль "Stille Nacht, heilige Nacht" (на тэму Ф.Грубера)
К.Ф.Э.Бах (1714-1788) – Саната Wq70/1 Ля мажор (Allegro – Andante con Tenerezza – Allegretto)
Г.А.Меркель (1827-1885) – Фантазія op.176 №5
О.Маха (1922-2006) – Калядная таката
30.12.2021, ЧЦ, 20:00
Калядныя песні з усяго свету пад гуслі і па-беларуску
Таццяна Ячная (спевы)
Алесь Чумакоў (гуслі)
03.01.2022, ПН, 20:00
Вечар камернай музыкі
Духавы квінтэт НАВТ РБ
Дзіяна Гантарэнка (флейта)
Аляксандр Папсуеў (габой)
Віктар Пузыня (кларнет)
Віталь Карабухін (валторна)
Андрэй Гузееў (фагот)
У праграме:
К.Ф.Э.Бах – Арыя і Прэлюдыя
Л.В.Бетховен – Тэма з варыяцыямі
І.Стравінскі – Сюіта "Пульчынела" паводле тэм Пергалезі
А.Шнітке – "Сюіта ў Старадаўнім стылі"
Г.Фарэ – Фуга Фа мажор
Дж.Онсла – Духавы квінтэт
04.01.2022, АЎТ, 20:00
Вечар арганнай і камернай музыкі
Лізавета Марозава (арган)
Ірына Марозава (цымбалы)
У праграме:
Д.Тарціні – Саната для цымбал і аргана До мажор
Н.дэ Грыньі – "Ave maris Stella" ("Вітай Зорка мора")
І.С.Бах – Харальная прэлюдыя "Wachet Auf ruft uns die Stimme"
І.С.Бах – Трыа-саната Мі-бемоль мажор для аргана сола
Раждзественскія гімны ў апрацоўцы для цымбал і аргана ("Silent night", "The Herald angels sings")
С.Франк – Гераічная п'еса
05.01.2022, СЕР, 20:00
"За святлом Бэтлеемскай зоркі"
Святочная праграма Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Наталля Міхайлава
Салісты:
Арына Аляксеева (сапрана)
Вераніка Чарняўская (сапрана)
Кацярына Крашчук (мэцца-сапрана)
Павел Кудрын (флейта)
Віктар Кісцень (арган)
У праграме: калядныя псальмы, творы І.С.Баха, Г..Ф.Гендэля, В.Кісцяня, Э.Эшэнвалдса і інш.
06.01.2022, ЧАЦ, 20:00
Вечар арганнай і камернай музыкі
Ганна Горбач (арган)
Паліна Горбач (віяланчэль)
У праграме: Я.Фробергер, І.С.Бах, Ё.Райнбергер, М.Рэгер, Л.Боэльман
08.01.2022, СБ, 20:00
Фальклорны гурт "Астроўна" з праграмай "Месяц узышоў"
Беларускія традыцыйныя калядныя спевы
Кацярына Аракчэева (спеў)
Ганна Сілівончык (спеў)
Яраш Малішэўскі (колавая ліра, гуслі, дуда, акарыны, скрыпка)
10.01.2022, ПАН, 20:00
Вечар арганнай і камернай музыкі
Аляксандра Галубцова (арган)
Ганна Лабкоўская (арган)
Надзея Міцэвіч (сапрана)
У праграме:
Ё.Г. Райнбергер – "Ойча наш"
Г.Бём – Прэлюдыя До мажор
Д.Букстэхудэ – Харал "Der Tag, der ist so freudenreich"
І.С. Бах – Трыа-саната мі мінор
І.С. Бах – Харальная прэлюдыя "Liebster Jesu, wir sind hier"
А.Рынк – Варыяцыі
Г.Гессэ – Фантазія до мінор
Г.Гессэ – Фантазія рэ мінор
12.01.2022, СЕР, 20:00
Вечар вакальнай і камернай музыкі
Лаўрэаты мiжнародных конкурсаў
Ірына Лой (сапрана)
Ансамбль салiстаў "Амадэй"
Хор "Пунсовыя Ветразi", дырыжор Уладзімір Лой
У праграме:
Старадаўнія беларускія канты, творы І.С.Баха, Г.Ф.Гендэля, А.Страдэлы, Г.Ф.Тэлемана, А.Карэлі
15.01.2022, СБ, 20:00
Ансамбль украінскай песні і абраду "Ватра"
Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур
Мастацкі кіраўнік і хормайстар – Аляксандр Валадчанка
У праграме:
Беларускія і ўкраінскія традыцыйныя калядныя спевы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter