Шукаеце варыянты для цёплай сямейнай вечарыны? Мы падрыхтавалі для вас асаблівую інтэрактыўную праграму, якая дазволіць і дарослым, і дзецям патрапіць у чароўны свет беларускіх традыцый.
Што чакае нашых гасцей?
- Захапляльны батлеечны спектакль "Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага" (паводле аповедаў Пятра Васючэнкі).
- Батлеечны экспромт " Як дзеўка Дрыпа ў школу збіралася": можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага батлейшчыка.
- Віктарына "Панскія тарэсы" і творчы інтэрактыў.
- Душэўная атмасфера з сюрпрызамі ад музея.
Батлейка — гэта не проста тэатр, гэта жывая сувязь пакаленняў. Прыходзьце ўсёй сям'ёй, каб разам стварыць новыя цёплыя ўспаміны, напоўненыя святлом, радасцю і любоўю!
Уваход - 10 рублёў.
Запіс абавязковы па тэлефоне +37517 355 22 95
Чакаем вас 21 кастрычніка а 18 гадзіне па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а