Фото - постер к фильму Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне" на AFISHA.me

Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне"

Рейтинг фильма

8,8

по мнению 16 человек

О фильме

З 20 па 30 верасня 2021 года фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ў Беларусі прадстаўляе сучасныя і вострасацыяльныя фільмы ў 7-ы раз — 2-і раз у online. У гэтым годзе ў праграму ўвайшлі 24 фільмы: з іх 19 са Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама 5 з Беларусі.

На сайце фестывалю з’явілася магчымасць купіць як пакет на пэўныя блокі праграмы, так і квіток на асобна ўзяты фільм.

У праграму «Ззяння»-2021 увайшлі фільмы, паказаныя на кінафестывалях класа «А». Трэйлеры кожнага фільма ўжо даступныя на youtube-канале «Ззяння».

Галоўныя прынцыпы адбору ўсіх фільмаў кінафестывалю — мастацкая каштоўнасць, актуальнасць закранутых тэм, магчымасць адчуць культуру і свет Паўночных і Балтыйскіх краін праз кіно. Гульнявыя фільмы праграмы-2021 трагічныя, смешныя, стыльныя і сур’ёзныя.

У «гульнявую» праграму ўваходзяць 9 фільмаў:

Блок дакументальных кінастужак прадстаўляюць 10 фільмаў:

У беларускую праграму ўваходзяць 5 фільмаў:

  • «Агульная мова» | Эстонія, Беларусь, 2019 | Воля Чайкоўская (22 сентября)
  • «Сойка» | ЗША, 2020 | Анастасія Сергіеня (25 сентября)
  • «Тры таварышы» | Расія, Беларусь, 2020 | Уладзімір Уладзіміравіч Казлоў (29 сентября)
  • «Кунашыр» | Францыя, 2021 | Уладзімір Георгіевіч Казлоў (30 сентября)
  • «Тата» | Польшча, 2020 | Марыя Якімовіч (30 сентября)

Акрамя актуальных фестывальных фільмаў, праграма Ззяння-2021 традыцыйна ўключае ў сябе індустрыяльную платформу. У гэтым годзе яна складаецца з 12 анлайн-мерапрыемстваў: такога размаху індустрыяльная платформа «Ззяння» яшчэ не набывала ні ў offline, ні ў online.

Гледачоў чакаюць лекцыі, размовы і дыскусіі на актуальныя тэмы са значнымі сучаснікамі. Гэта магчымасць пачуць невідавочныя думкі ад выдатных людзей. Хэдлайнерам індустрыяльнай платформы стала ўнікальная асоба са свету Скандынаўскай літаратуры, гэта адзін з самых вядомых і загадкавых дацкіх пісьменнікаў Пітэр Хег, мерапрыемства з якім каманда фэсту дамагалася тры гады запар, таму сустрэча online абяцае быць уражлівай.

Безумоўна астатнія online-мерапрыемствы будуць не менш запамінальнымі. Усе івэнты будуць даступныя толькі тым гледачам, якія здзейснілі хаця бы адну пакупку на сайце кінафестывалю і набылі квіткі на 7-е «Паўночнае ззянне».

Усе мерапрыемствы курыруе Аляксандра Дорская.

Пры набыцці квіткоў на «Паўночнае ззянне» прагляд фільмаў будзе даступны на працягу сутак згодна з раскладам. Усе стужкі можна будзе глядзець не толькі на дэсктопах, але і на мабільных прыладах ios праз наш мабільны дадатак.

Так, гледачы «Ззяння» ўпершыню ў гісторыі правядзення кінафестывалю не будуць прывязаныя да пэўных месца і часу. Да таго ж у гэтым годзе каманда фестывалю дае ўнікальную магчымасць глядзець праграму беларусам замежжа.

З набліжэннем «Паўночнага ззяння» кошты на квіткі будуць павялічвацца. Купіць пакеты на блокі праграмы і на канкрэтныя фільмы можна на сайце фестывалю. 10 верасня цэны на ўсе квіткі павялічацца. Таксама ў праграме могуць быць змены

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на фильм "Фестываль кіно Паўночных краін "Паўночнае ззянне""

8,8

16 оценок

Кино сегодня

показать все фильмы на сегодня