Режиссер: А.Жугжда
В ролях: Галіна Закрэўская, Вольга Авасількі, Наталля Будрык, Аляксандра Літвінёнак, Наталля Дацэнка, Яўгенія Рамановіч
Продолжительность: 60 минут
Жартоўная казка-вар’етэ пра тое, што ўсе мы непаўторныя і унікальныя
П’еса – Марта Гуснёўска
Пераклад – Сяргей Кавалёў
Пастаноўка – Алег Жугжда
Мастак – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Музыка – Віталь Лявонаў
Харэаграфія – Яўгенія Рамановіч
Відэа-анімація – Данііл Жугжда
Працягласць спектакля – 1 гадзіна (без антракту)
Прэм’ера – 2 жніўня 2015 года
Цяжка, калі ты не такі, як усе.
Вось і галоўны герой гэтай казкі – удаў – вельмі незадаволены тым, што ў яго няма ані рук, ані ног. І як успрымаць такія фразы, як “Трымай сабе ў руках”, як рэагіраваць на падарункі ў выглядзе рукавіц ды шкарпэтак?
Разам са сваімі новымі сябрамі Хамяком і Геконам наш Удаў адпраўляецца ў падарожжа, каб знайсці сабе канечнасці. Але ўсё не так проста, і можа, для сапраўднага шчасця нам зусім не трэба рабіць з сябе кагосці іншага і сароміцца сваёй унікальнасці?..
У спектаклі удзельнічаюць:
Удаў, Хамяк, Гекон, Кролік, Драпежны Птах, Павук, Апавядальніца, Варажбітка, Фокусніца,
А таксама – БОГ
АКТОРЫ:
Вольга Авасількі, Наталля Будрык Наталля Дацэнка Галіна Закрэўская Аляксандра Літвінёнак, Яўгенія Рамановіч