Пелікан» – адна з пазнейшых камерных п'ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.
Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства – пэўны час атаясамлівае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай птушкай, якая, згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай крывёю… Толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю, і як гэта навіна паўплывае на лёс усяго сямейства?