Фото - постер к спектаклю Іван Кірчук на AFISHA.me

Іван Кірчук

Данное событие уже завершено.

О событии

19, 20 і 21 сакавіка 2021 года у філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ў межах праекта «Этналабараторыя «Скарбонка памяці» адбудуцца лекцыі з музычнай праграмай Івана Кірчука (па матэрыялах беларускага фальклору).

Уявіць жыццё чалавека без музыкі немагчыма, але ў кожнай эпохі яна свая. Пад музыку весялей, так лічылі беларусы. У тыя часы, калі невядомы былі грамафоны, нельга было ўключыць магнітафон, і тым больш смартфон, заставалася самім пець, або чакаць музыкаў, якія набылі або змайстравалі інструмент і без падручнікаў асвоілі яго.

Сто гадоў таму любы беларус, які час ад часу бываў на кірмашах або на вяселлях, адказаў бы без запінкі, што самы папулярны беларускі інструмент – гэта дуда. Сёння не кожны скажа, як яна выглядала і тым больш, як гучала. Гаворка ідзе не аб дудачцы і нават не аб дудцы, а аб скураным мяшку з некалькімі трубкамі, які ў Беларусі вядомы як дуда.

А вяселле было сапраўдным іспытам для музыкаў. Існавала традыцыя: калі ігра музыкаў спадабалася маладым, то нявеста павязывала на музычны інструмент паясок. Гэты паясок быў часткай вясельнага строя. Потым па колькасці прывязаных паяскоў меркавалі аб якасці ігры музыкі і ўсяго ансамбля ў цэлым.

Аб дудзе, ліры, акарыне, самагучных і іншых беларускіх народных інструментах вы даведаецеся на лекцыі «На чым гралі нашы продкі?», а аб вясельнай музыцы, традыцыях беларускага вяселля – на лекцыі «Па старонках старадаўняга вяселля».

Расклад лекцый з музычнай праграмай 19, 20 і 21 сакавіка:
15.00 – лекцыя з музычнай праграмай «На чым гралі нашы продкі?»
18.00 – лекцыя з музычнай праграмай «Па старонках старадаўняга вяселля»

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх д. 8-2
тэрыторыя Лошыцкага
сядзібна-паркавага комплекса
+375 17 285 18 86

Кошт квіткоў:
для дарослых – 12.00
для студэнтаў – 8.00
для школьнікаў – 6.00

Абанемент (на 2 лекцыі):
для дарослых – 20.00
для студэнтаў – 13.00
для школьнікаў – 9.00

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Іван Кірчук"