на сцэне Дома літаратара
Камедыя на дзве дзеі
Спектакль на беларускай мове.
Мастак-пастаноўшчык – Дар’я ВОЛКАВА
Пластычнае вырашэнне – Надзея ЛАЎРУХІНА
Музычнае афармленне – Юры Кулік
Мастацкі кіраўнік тэатра – Уладзімір САВІЦКІ
Немагчыма не ўхапіцца за стрэльбу, калі, уключыўшыся ў розыгрыш, Павел раптоўна разумее, што каханая жонка здраджвае яму з сябрам – з якім ён, Павел, калісьці сядзеў за адной партай. І гэта не адзіны палюбоўнік жонкі…
Усеагульнае шчасце праз смех і слёзы, безумоўна, вернецца. Але пакуль усё высветліцца, будзе стрэл, “труп”, таямнічая незнаёмка і, вядома, каханне з першага погляду. Як у традыцыйнай камедыі становішчаў. Глядзець на гэта з боку дужа смешна, але не дай Бог апынуцца на месцы любога з персанажаў спектакля!