Фото - постер к спектаклю Скрыпкі часам вядуць да вар'яцтва на AFISHA.me

Скрыпкі часам вядуць да вар'яцтва

Премьера состоялась: 30 апреля 2019 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Франсуаза Саган
Меладрама на 2-е дзеі
Пераклад Пятра Ламана.

Пастаноўка і музычнае афармленне Дар’і Марчанка.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура.
На што толькі не здольныя людзі, каб жыць і ні ў чым сабе не адмаўляць! Ахвяруюць годнасцю, сумленнем і не думаюць, што падманлівыя матэрыяльныя здабыткі лёгка бяруць волю ў палон, спусташаюць, асляпляюць, прымушаюць прамінаць каштоўныя душэўныя скарбы.
Але надыходзіць час усведамлення. І застаецца толькі горыч ад таго, што ў жыцці назаўжды страчана штосьці неацэннае, незаменнае…
Шмат год Шарлота, жанчына не самых прыстойных паводзін, жыве са сваім палюбоўнікам Антуанам за кошт адзінокіх багатых спонсараў. Разам махляры мараць назапасіць досыць грошай і абсталявацца ў Парыжы. Але планы разбураюцца, калі апошні ўтрымальнік Шарлоты памірае, пазбаўляючы яе спадчыны. Увесь велізарны здабытак пераходзіць незнаёмаму маладому пляменніку Леапольду. Шарлота вырашае, чаго б гэта ні каштавала, ачмурыць юнака і займець усю маёмасць. Але блізкае знаёмства з Леапольдам, які захаваў у сабе чысціню і непасрэднасць дзіцяці, змяняе Шарлоту, нараджае сапраўднае каханне, абуджае скрыпкі яе душы...
Але хто ведае, што мацней – шчырае пачуццё ці прага багацця, чым усё скончыцца...

У спектаклі занятыя: артысты Ульяна Ацясава і Алена Шарэпчанка (Шарлота), Георгій Лойка (Антуан), Арцём Герак і Яўген Лук’янаў (Леапольд), Анжаліка Баркоўская і Вольга Куляшова (Агуста), Пятро Ламан (Венклер), Зінаіда Гурбо (Сэлія). 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии