Л. Агулянскі
Што рабіць, калі доктару пад час навагодніх святаў трэба ехаць на выклік, а ён трапіў у моцныя абдымкі Бахуса? Хто дапаможа бедным хворым? Відаць, толькі хітры і знаходлівы шафёр хуткай дапамогі…
Яркія гратэскныя характары, нечаканыя сюжэтныя павароты, запамінальныя песні, а самае галоўнае – цудоўныя акцёрскія работы Людмілы Сідаркевіч, Сяргея Шымко, Галіны Чарнабаевай, Ганны Маслоўскай, Андрэя Дабравольскага не пакінуць абыякавымі нават самага строгага гледача.
Спектакль ідзе на рускай мове
Над спектаклем працавалі:
Пастаноўка - Валерый Анісенка
Сценаграфія і касцюмы - Валянціна Праўдзіна
Кампазітар - Аркадзь Хаслаўскі
Аранжыроўка - Алег Івановіч
Хормайстар - Максім Іўкін
Пластыка - Вольга Скварцова-Кавальская
У ролях:
Сцёпа - Андрэй Дабравольскі
Коля - Андрэй Шылько
Агурцова, Забалоцкая - Галіна Чарнабаева
Агутава, Жонка Лакава - Ганна Маслоўская
Пашуцін - Валянцін Салаўёў (артыст Тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск))
Вольга, Голас Каці - Анастасія Баброва
Снягурка, Люда - Людміла Сідаркевіч
Лакаў, Косця - Сяргей Шымко
Працягласць 1 г. 30 хв