Сяргей Гіргель.
Рамантычная камедыя на 2-е дзеі паводле французскай драматургіі.
Спектакль распавядае пра пошукі кахання і пра тое, што ніякае мастацтва, творчасць не заменяць блізкага, дарагога душы чалавека.
…Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны, ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда – забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?
Пераклад народнага артыста Беларусі Тадэвуша КОКШТЫСА.
Пастаноўка і музычнае афармленне Ніны ОБУХАВАЙ.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Пластыка Сяргея ТАЛКАЧА.