Фото - постер к спектаклю ''Пэппі'' на AFISHA.me

''Пэппі''

Данное событие уже завершено.

О событии

НАВАГОДНЯЯ ПРЭМ'ЕРА ПРА ДЗІВАЦКІЯ ПРЫДУМКІ РЫЖАЙ ДЗЯЎЧЫНКІ ПЭППІ
Пасля спектакля -  навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!

Штогод Коласаўскі тэатр робіць навагодні падарунак – новы спектакль! Сёлета дзеці і бацькі яшчэ раз змогуць пазнаёміцца з гісторыяй дзяўчынкі Пэппі Доўгаяпанчоха ў тэатральным прачытанні.

Пэппі Доўгаяпанчоха, самая моцная і самая непаседлівая дзяўчынка на свеце, прыязджае ў родны горад, на вілу «Курыца». Рыжая, нібыта сонца, гарэзніца не згодная скарацца грамадскім традыцыям і шаблонам, рабіць так, як ёй кажуць. І таму смешная добрая Пэппі перайначвае свет вакол сябе, фарбуе яго яркімі колерамі, сваімі прыдумкамі нагадвае, што кожны з нас не так даўно быў дзіцём. Ад яе неўтаймоўнай энергетыкі танчаць і спяваюць дзеці. А дарослыя гатовыя забыць на штодзённыя праблемы і ўбачыць усю прыгажосць і незвычайнасць навакольнага свету.

Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цішкевіч ўпэўненая, што Пэппі жыве ў кожным з нас. Няўрымслівая, дзіўнаватая, поўная фантазій і прыгод. Шаноўныя мамы і таты! У вас ёсць цудоўная магчымасць вярнуцца ў свет дзяцінства разам са сваімі дзецьмі, паглядзець на ўсё іх светлымі вачыма. Як жа гэта чароўна!

Лёгкі музычны спектакль прапануе дарослым задумацца над сур’ёзнымі пытаннямі. Ці маюць дзеці права на самастойнасць і свабоду? Ці могуць яны самі прымаць асабістыя, няхай і самыя незвычайныя, рашэнні? І галоўнае – як зрабіць іх дзяцінства бесклапотным і шчаслівым?

Галоўную ролю Пэппі выконвае маладая коласаўская артыстка Ганна Дубчанка.

За драматургічную аснову для спектакля «Пэппі» ўзятае лібрэта Юлія Кіма паводле творчасці шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн. Пераклаў лібрэта і напісаў тэксты песень – коласавец Пятро Ламан. Рэжысёр-пастаноўшчык – Ірына Цішкевіч. Мастак-пастаноўшчык – Раман Баярынцаў. Кампазітар – Уладзіслаў Сярпінскі. Балетмайстар – Дзіяна Юрчанка.

У спектаклі занятыя Арцём Герак (Томмі), Юлія Крашэўская (Анніка), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (фрэкен Разэнблюм), Цімур Жусупаў (Клоўн Джым), Уладзіслаў Жураўлёў (Клоўн Бук), Пятро Ламан (Паліцэйскі), Георгій Лойка (Стэфэнсэн), Арцём Блахін (Каваль, Індыйскі Певень), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Прадаўшчыца марозіва), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч (Капітан Вельмідоўгаяпанчоха), Герман Дымарэцкі (Гараджанін).

Пасля спектакля запрашаем усіх гледачоў на навагодняе прадстаўленне каля ёлкі! Вы зможаце дапамагчы казачным персанажам Зімачцы-Зіме (Наталля Аладка, Валянціна Багданава, Святлана Жукоўская), Кікімары (Ніна Обухава, Анастасія Рэўчанка-Лук’янава) і Лесавічку (Яўген Бераснеў, Герман Дымарэцкі) патлумачыць Зорнаму Хлопчыку (Раман Салаўёў, Максім Цароў), як у нас святкуецца Новы год!

І вядома – вас чакаюць вясёлыя гульні, чароўныя загадкі і навагодняя дыскатэка разам з Дзедам Марозам (Аляксандр Базук, Яўген Лук’янаў, Аляксей Стома) і Снягурачкай (Ульяна Ацясава, Святлана Сухадолава).

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "''Пэппі''"