Фото - постер к спектаклю Папялушка на AFISHA.me

Папялушка

Премьера состоялась: 19 декабря 2020 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Тамара Габэ
Музычная казка для дзяцей і дарослых
паводле Шарля Пэро

Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Святланы Навуменка
Сцэнаграфія Юрыя Саломанава
Касцюмы Вікторыі Ця-Сен
Харэаграфія і пластыка Дзіяны Юрчанка

Каб дасягнуць шчасця ў жыцці, трэба быць добрай, сціплай, спагадлівай, чуллівай і, канешне, працавітай. Менавіта такая і ёсць Папялушка, галоўная гераіня новага аднайменнага спектакля Коласаўскага тэатра. Яна больш за іншых заслужыла наведаць каралеўскі баль. Папялушка робіць усё магчымае, каб яе злая мачаха і сварлівыя зводныя сёстры былі задаволеныя, але ў падзяку атрымлівае толькі штодзённыя папрокі і пакаранні. Абараніць яе не можа нават родны тата Ляснічы. Але выратаванне ёсць! Хросная Фея і яе вучань Паж! Некалькі яркіх, неверагодных цудаў – і вось Папялушка ў чароўнай сукенцы і крыштальных туфліках едзе на дзівосны баль. Там ціхмяную прыгажуню адразу заўважае Прынц, не разлучаецца з ёй увесь вечар. Узнікае каханне... Але ж на ўзаемнае прызнанне не стае часу... Як вядома, у казцы ўсё скончыцца шчасліва, і згублены крыштальны туфлік дапаможа Папялушцы стаць прынцэсай.

Больш за 300 год таму гэтую чароўную гісторыю расказаў усяму свету вядомы французскі пісьменнік Шарль Пэро. Дзякуючы сваёй шчырасці і дабрыні, яна жыве і зараз, мае мноства экранізацый і аўтарскіх пераказаў, у тым ліку п’еса Тамары Габэ. Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым чароўна правесці час на музычным спектаклі, насычаным прыгожымі танцамі і песнямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, ад маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення. 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии