Мінскі сямейны інклюзіў-тэатр «і» прадставіць мюзікл, у якім разам выступаюць прафесійныя акцёры і дзеці з аўтызмам. Гэтая гісторыя пра прыгоды двух дзяцей, якія прыехалі да дзядзькі ў вёску і апынуліся ў казачным сусвеце. Жадаючы выратаваць лес і аднавіць натуральны цыкл прыроды, персанажы адпраўляюцца на пошукі чароўнай флейты. Аднак рэальны і выдуманы свет так цесна пераплецены, што падарожжы дзяцей прыводзяць да нечаканых наступстваў.