Фото - постер к спектаклю Мая жонка-падманшчыца на AFISHA.me

Мая жонка-падманшчыца

В ролях: Цімур Жусупаў, Вікторыя Шамардзіна, Арцём Блахін, Святлана Сухадолава, Раіса Грыбовіч, Вольга Куляшова, Яўген Бераснеў, Юрась Цвірка, Вадзім Асвяцінскі, Герман Дымарэцкі, Тамара Краснабаева-Чарняк, Анжаліка Баркоўская

Данное событие уже завершено.

О событии

Маргарэт Мэё, Морыс Энэкен
Камедыя на 2-е дзеі

Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася Краснабаева
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка
Уільям Гарысан – добры надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё, і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам. Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дома. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот…
Вядома, авантурная камедыя становішчаў скончыцца хэпі-эндам. А перад гэтым героі вымушаны не адзін раз сур’ёзна панервавацца, разблытаць сетку недаказанасцяў, смела прайсці праз недарэчныя абставіны. І ў рэшце рэшт зразумець, што гарманічныя сямейныя адносіны будуюцца не толькі на моцным каханні, але і на даверы.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Мая жонка-падманшчыца"