Фото - постер к спектаклю Матылек, матылек на AFISHA.me

Матылек, матылек

Данное событие уже завершено.

О событии

Да юбілею Тамары Скварцовай
П'еса вядомага італьянскага драматурга Альда Нікалаі «Матылёк…Матылёк…» шматразова ставілася ў беларускіх і расійскіх тэатрах, упрыгожваючы рэпертуар лепшых актрыс. Тэмы, якія падымае п'еса, — глыбокага, псіхалагічнага парадку. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і пра чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за ўсё даводзіцца плаціць, а за жаданне лёгкага шляху — асабліва высокую цану.Матылёк — вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога. Жыве яна нядоўга, згараючы ў агні — прызвання, кахання, жарсці.
Драматург задае немудрашчую загадку. Да самотнай немаладой дамы, што жыве ў свеце сваіх фантазій, проці ночы прыходзіць малады чалавек, ці то коміваяжор, ці то злодзей, якога яна, нядоўга думаючы, рэкрутуе ў кампаньёны. Калі гераіня ўжо гатова ператварыць юнака ў свайго каханка, высвятляецца, што ён — яе сын, ад якога юная Эда адмовілася 23 гады таму ў радзільні. Эліа помсліва разбурае ілюзорны свет маці, зусім не Кручынінай.
У галоўнай ролі Эды занятая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (дарэчы, спектакль прымеркаваны да яе юбілею), яе служанкі Фокі – Ірына Цішкевіч, Эліа – Дзмітрый Каваленка.
Над пастаноўкай працуе мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Валерый Анісенка.Сцэнаграфія Андрэя Жыгура.  
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ   7,00 руб.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Матылек, матылек"

Читайте также