Фото - постер к спектаклю Леаніды не вернуцца на зямлю на AFISHA.me

Леаніды не вернуцца на зямлю

Данное событие уже завершено.

О событии

Драма

паводле рамана Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць»

Два стагоддзі, чатыры лёсы — павязаныя ў адно. Што гэта: памяць продкаў ці шляхі гісторыі? Відавочна толькі, што каханне перадаецца праз кроў, яно ўваходзіць у генетычную памяць чалавека, калі гэта — сапраўднае каханне… Яны сустрэліся ў літаратурным інстытуце, у Маскве. Ён — шчыры беларус, паэт Андрэй Грынкевіч, які захоўвае ў куточку сваёй памяці балючую, таямнічую і велічную паромную гісторыю кахання дзядоў, якое не адбылося… Яна — гожая, інтэлігентная, замужняя выкладчыца мастацтвазнаўства Ірына Горава.

Горава!.. Такое знаёмае прозвішча, шчымлівы напамін… Таго, хто ратаваў бабулю ў далёкую лёсавызначальную ноч 1863 года, клікалі Юрый Гораў, капітан з Масквы… Няўжо яна — тая, што запаліла ў яго сэрцы светлы агеньчык кахання, — сапраўды нашчадак ТАГО Горава?.. Няўжо цяпер, праз стагоддзе, атрымаецца выратаваць каханне?!.. А лёс чакаў свайго часу і выкрыцця цяжкай немінучасці…

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Леаніды не вернуцца на зямлю"