Фото - постер к спектаклю Кот у ботах  на AFISHA.me

Кот у ботах

Данное событие уже завершено.

О событии

Алесь Замкоўскі
Музычная казка паводле Шарля Пэро
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў Грушоў.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура.
Кампазітар Руслан Стаброўскі
Пластыка і харэаграфія Сяргей Талкач.

Чароўныя казкі Шарля Пэро кожны ведае з дзяцінства. Артысты-коласаўцы прапануюць сваю сцэнічную версію гэтай цікавай гісторыі.
Прынцэса Элен і малодшы сын млынара Жан закахаліся. Але як бедны паэт і дачка караля могуць быць разам? Да таго ж, Кароль ні на крок не адпускае ад сябе любімую дачку, а ўсё каралеўства трымае ў жаху магутны чараўнік Людажэр... Зразумела, што без дапамогі тут не абысціся. І тады з’яўляецца Кот – прыгожы, кемлівы, энергічны! Ён упэўнены, што любая ідэя можа здзейсніцца, варта толькі адкінуць усе страхі і трывогі, не баяцца перамен. Тым больш, калі ўсё робіцца дзеля самага высокага пачуцця – кахання.
Спектакль, напоўнены вясёлымі песнямі-дыялогамі і яскравым і танцамі, прынясе радасць юным гледачам, а дарослых зможа на некаторы час вярнуць у цудоўны свет дзяцінства.

У спектаклі занятыя: Аляксандр Казлоў (Кот), Яўген Бераснеў (Мішэль, старэйшы брат), Герман Дымарэцкі (Філіп, сярэдні брат), Уладзіслаў Жураўлёў (Жан, малодшы брат), Алёна Чыстабаева (Прынцэса Элен), Георгій Лойка (Кароль), Генадзь Гайдук (Міністр), Максім Цароў (Людажэр), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Дашкевіч (Старшы Касец), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Першая Жняя), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (Другая Жняя), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Трэцяя Жняя), Зінаіда Гурбо (Чацвёртая Жняя). 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Кот у ботах "