Фото - постер к спектаклю Кошкі-Мышкі на AFISHA.me

Кошкі-Мышкі

Данное событие уже завершено.

О событии

Нішто так не цікавіць людзей, як асабістыя ўзаемаадносіны. Тым больш, калі раскрываюцца таямніцы паміж самымі блізкімі людзьмі. Напрыклад, паміж дзвюма сёстрамі. Актрыса Тамара і перакладчыца Таццяна шмат перажылі разам і, здаецца, усё ведаюць адна пра адну. Але дадаць нечаканых фактаў у спакойнае жыццё гатова журналістка Лена, якая пад выглядам масажысткі дазнаецца пра многае, у тым ліку для таго, каб раскрыць сваім праўду чытачам пра знакамітасцей… Але каму патрэбна такая «праўда»?
Пад час гульні ў «кошкі-мышкі» тры гераіні неаднаразова мяняюцца ролямі. І задаюцца пытаннямі. Ці можна дараваць здраду? І як адрозніць яе ад прадажніцтва? Што пераможа ў выніку: розум ці пачуцці? Ці будзе шчаслівы канец?
«Гісторыя прыдуманая. Супадзенні выпадковыя» – пазначае Аляксандр Мардань пад назвай п'есы. «Ну-ну…» – думаем мы, гледзячы, як хлусяць адна адной сёстры, як плачуць ад шчасця і смяюцца ад болю…
У спектаклі можна заўважыць элементы псіхалагічнай драмы, іранічнай камедыі і нават дэтэктыву… Дарэчы, сам аўтар абазначыў жанр п’есы як скандал без антракта.

Пастаноўка Юрыя ЛІЗЯНГЕВІЧА.
Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны ПРАЎДЗІНАЙ.
Кампазітар Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.
Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Кошкі-Мышкі"