Фото - постер к спектаклю Гульня ў Джын на AFISHA.me

Гульня ў Джын

Премьера состоялась: 20 марта 2021 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Пераклад на беларускую мову Уладзіміра Дзюбы
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура
Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча

Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?

У спектаклі занятыя артысты драмы, вядучыя майстры сцэны Анжаліка Баркоўская (Фонсія Дорсі) і Пятро Ламан (Уэлер Марцін). 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии