Режиссер: Аляксандр Марчанка
В ролях: Арцём Герак, Раман Салаўёў, Таццяна Ліхачова
Драма на 1-у дзею
Андрэй Іваноў
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Мастак па святле Міхаіл ЛАВІЦКІ.
Здавалася, што можа быць прасцей, чым паразмаўляць з блізкім табе чалавекам? Абмеркаваць надзённыя праблемы, знайсці такое неабходнае выйсце з супярэчлівага становішча? Але сучаснае жыццё сцвярджае: зусім не проста, а часам — увогуле немагчыма.
Разнамоўнасць пакаленняў, падмацаваная неверагодна хуткім развіццём лічбавых тэхналогій, толькі павялічвае бездань адзіноты, узмацняе недахоп узаемасувязі паміж людзьмі. Мы з большай радасцю кантактуемся па мабільніках, у блогах і каментарах інтэрнэт-парталаў, чым у рэальнасці. Нежаданне сустракацца ў жывую паступова пераходзіць у непераадольны страх.
Пасля смерці бацькі благія адносіны паміж маці і сынам псуюцца канчаткова. Жанчына баіцца за будучыню дзіця, але не можа зразумець падлетка, які таксама не імкнецца ісці на кампраміс. Маці вырашае скарыстаць экстрымальны педагагічны прыём — і пад іменем маладой дзяўчыны Тофі рэгіструецца ў сацыяльнай інтэрнэт-сетцы, дзе пастаянна «завісае» сын, называючы сябе «Таўэрскім крумкачом». Куды прывядуць віртуальныя размовы? Якія наступствы будзе мець падмена рэальнага жыцця на інтэрнэт-прастору?
Стварэнню адпаведнай атмасферы спектакля спрыяе і сучасная мова, шчыра напоўненая маладзёжным і камп’ютарным слэнгам.
П’еса «Гэта ўсё яна» — першая работа беларускага драматурга Андрэя Іванова, створана ў 2012 годзе падчас выязной лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, уваходзіла ў конкурсную праграму Фестывалю маладой драматургіі «Любимовка-2013» (Масква, Расія).
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ 6,50 руб.