Фото - постер к спектаклю Еще раз о любви на AFISHA.me

Еще раз о любви

Данное событие уже завершено.

О событии

Васіль Шукшын
ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ 16+
Жыццёвыя гісторыі на 2-е дзеі
Пераклад Алеся Замкоўскага.

Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Юрыя Пахомава
Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур

У штодзённым мітуслівым свеце, мы нярэдка забываемся, што адна з самых каштоўных з’яў – каханне, любоў. Часцей за ўсё надае сэнс хуткаму жыццю-існаванню менавіта гэтае вялікае пачуццё. Сёння, у час панавання побыту і поспеху, пра гэта варта казаць уголас як ніколі.
Спектакль «Яшчэ раз пра каханне» складаецца з пяці гісторый паводле апавяданняў Васіля Шукшына – «Сцёпкава каханне», «Бяспальцы», «Раскас», «Боцікі», «Восенню». Героі новай пастаноўкі – звычайныя жывыя людзі, якія адчуваюць і адкрыта паказваюць пяшчоту, неўтаймоўную жарсць, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты – усё па-сапраўднаму. Усё аб’яднана адной тэмай – каханне. Яно не заўсёды шчаслівае, можа быць неразважлівым і рэзкім, можа ацвярэзіць і нават забіць, але заўжды будзе жывым і жаданым.

Рэжысёр Юрый Пахомаў стварае на сцэне блізкую, даверлівую размову артыстаў з гледачом. Паказвае кранальныя жыццёвыя карціны, напоўненыя ўнікальным гумарам, прастатой і самабытнасцю.

Артысты-коласаўцы выконваюць у спектаклі па некалькі роляў і мяняюць іх не адзін раз: апавядальнікі пераўтвараюцца ў герояў, галоўныя персанажы – у эпізадычных. У зразумелых кожнаму вобразах Шукшына можна лёгка пазнаць сябе, сваіх суседзяў, сяброў, калег, з кім штодня сустракаешся ў краме, транспарце, на працы.

І хаця атмасфера спектакля захоўвае прыкметы 60-70-х гадоў, але тэма пастаноўкі – па-за часам. Інтанацыі і прызнанні чыстай любові, безумоўна, будуць цікавыя і сучаснай моладзі, і старэйшаму пакаленню.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии