Знакамітая камедыя амерыканскага драматурга Джона Патрыка з поспехам ідзе ў тэатрах многіх краін. Праблема любові, дабрыні, шчодрасці і добразычлівых адносін паміж людзьмі застаецца актуальнай і сёння. Таму гісторыя пра багатую ўдаву, якую карыслівыя дзеткі змясцілі ў "Ціхі прыстанак" для душэўнахворых, хвалюе і прымушае суперажываць кожнага. Але, як сведчаць падзеі спектакля, сапраўды з'вар'яцелымі з'яўляюцца не мірныя жыхары "Прыстанку", а той Вялікі свет, у якім непадзельна пануюць грошы.
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ 6,50 – 7,00 руб.