За даволі простай назвай схаваны займальны, часам зусім нечаканы сюжэт. Галоўнай гераіне нашага спектакля Веры праз чатыры тыдні трэба будзе граць партызанку ў новай п'есе пра вайну.
Каб ужыцца ў ролю і зведаць цяжкія будні ваеннага часу, актрыса спрабуе змяніць усё вакол сябе. Толькі сапраўдны голад, холад, страх смерці могуць ёй у гэтым дапамагчы - вырашае яна.
У гульню па ўсіх правілах унутраннага перажывання паводле сістэмы К. С. Станіслаўскага Вера ўцягвае лепшую сяброўку па тэатру Кацю, свайго мужа Лёшу, і ён усё церпіць.
Эксперымент зацягваецца. Якім жа вынікам ён адгукнецца на прэм'еры спектакля?..