Камедыя на адну дзею
Васіль Шукшын
Пераклад Пятра ЛАМАНА
Інсцэніроўка і пастаноўка Міхася КРАСНАБАЕВА
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА
Балетмайстар Дзіяна ЮРЧАНКА
Спектакля вядзе Кацярына Мураўёва
У адной бібліятэцы, у кніжцы казак, жыў Іван-дурань і бяды не ведаў. Але літаратурныя персанажы — Бедная Ліза, Анегін, Абломаў ды іншыя — сабралі сход і вырашылі: ганьба гэта, што Іван-дурань сярод іх гэтак спакойна знаходзіцца. І сказалі: ідзі і прынясі даведку пра тое, што разумны. А куды падзецца, калі сход вырашыў? Пайшоў герой…
І па дарозе, вядома, шмат каго сустрэў: Бабу Ягу і Змея Гарыныча, манахаў і чарцей, Мудраца і Царэўну Несмяяну… Здаецца, казачныя персанажы, але вельмі ж знаёмыя, як быццам у акно глядзіш… Нягеглыя, камічныя, часам нават абсурдныя…
Ці вытрывае здзекі добры Іван, надзелены адкрытай, чыстай душой? Створаная коласаўцамі вясёлая казка для дарослых напоўнена жартамі, песнямі, танцамі, яна і пасмешыць, і дасць падумаць наконт праўды жыцця.
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ 6,50 – 7,00 руб.