Фото - постер к спектаклю Цень думкi нашай... на AFISHA.me

Цень думкi нашай...

Режиссер: Ніна Обухава

В ролях: Генадзь Гайдук, Георгій Лойка, Наталля Аладка, Раман Салаўёў, Ульяна Ацясава

Данное событие уже завершено.

О событии

Фантазія паводле драмы «Цені»
Францішка Аляхновіч
Пастаноўка і музычнае афармленне – Ніна Обухава
Мастак-пастаноўшчык –Андрэй Жыгур
Пластыка і харэаграфія – Сяргей Таўкач
Чалавек сам з’яўляецца творцам свайго лёсу. І калі ў мінулым здараюцца памылкі, адказваць за іх прыйдзецца цягам усяго жыцця. Магчыма, нячыстае сумленне прымушае чалавека пакутаваць і раз-пораз вяртацца да былога. Але рэжысёр Ніна Обухава спектакля пераконвае: не варта трымацца за мінулае, якім бы горкім ці салодкім яно не было, а трэба жыць сёння і зараз, каб несці святло навокал, дарыць душэўную цеплыню родным і блізкім людзям.
Бацька сямейства Сцяпан меў раней надзвычай узвышаныя парыванні і прагу да творчасці, але з часам яны пераўтвараліся ў выключна эгаістычныя памкненні. У юнацтве ён спрычыніўся да заўчаснай гібелі былой каханай, якая нечакана “ўваскрэсла” ў вобразе маладой кватаранткі Матыльды. У яго спапялелай душы, здаецца, адраджаюцца былыя пачуцці. Тая ж дзяўчына запальвае жарсць і ў сэрцы 18-гадовага паэта і летуценніка Міхася, сына Сцяпана і Марыі. Адносіны ўсё больш пераблытваюцца…
Францішак Аляхновіч – аўтар п’есы “Цені”, па матывах якой створаны спектакль, вядомы беларускі драматург 1-й паловы XX стагоддзя , акцёр, рэжысёр, адзін са стваральнікаў прафесійнага тэатра на Беларусі. У далёкім 1926 годзе ён быў першым загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра другога (цяперашняга Коласаўскага тэатра). У драматургічнай спадчыны Аляхновіча каля двух дзесяткаў сатырычных і бытавых камедый, вадэвіляў, фарсаў, меладрам… Знакавым з’яўляецца тое, што тэатр звятаецца да твораў Францішка Аляхновіча ў свой юбілейны год. 
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ 7,00 руб.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии