Фото - постер к спектаклю Цалуй мяне, Кэт на AFISHA.me

Цалуй мяне, Кэт

Премьера состоялась: 27 марта 2021 года

Данное событие уже завершено.

О событии

Лібрэта Сэмюэла і Бэлы Співак
Пераклад і тэксты песень Алеся Замкоўскага
Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў
Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка
Кампазітар Руслан Стаброўскі
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка

Тэатр імя Якуба Коласа прапануе гледачам прыняць удзел у захапляльнай гісторыі пра адзін вечар з жыцця артыстаў, якія іграюць на сцэне прэм’еру знакамітай шэкспіраўскай камедыі «Утаймаванне наравістай».
У цэнтры сюжэта – ўзаемаадносіны былых закаханых і калегаў па сцэне: дзікаватай актрысы Лілі Ванэсі і нязгодлівага акцёра, рэжысёра Фрэда Грэхэма. Ці атрымаецца ім стварыць прыгожыя, вытанчаныя вобразы герояў Шэкспіра, калі Грэхэма пераследуюць гангстары, а Лілі адмаўляецца выходзіць на сцэну, бо раўнуе былога мужа да маладой актрысы?

Коласаўцы прапануюць гледачам цудоўны камедыйны спектакль, напоўнены яркімі імгненнямі, лірычнымі песнямі і невычарпальным запалам, які парадуе перапляценнем гістарычных эпох і іскрыстых характараў.

У спектаклі занятыя: Арцём Блахін (Фрэд Грэхэм, Пятруча), Генадзь Гайдук (Гары Трэвар, Баптыста), Дар’я Французава (міс Лэйн (Лу), Б’янка), Уладзіслаў Жураўлёў (Ральф, памочнік рэжысёра), Тамара Краснабаева-Чарняк (Лілі Ванэсі, Катарына), Алёна Чыстабаева (Хэці), Герман Дымарэцкі (Пол, Філіп), Арцём Герак (Біл Кэлхоўн, Лючэнцыа), Цімур Жусупаў (Першы Гангстар), Яўген Бераснеў (Другі Гангстар), Юрась Цвірка (Харысан Хоўэл), Дзмітрый Каваленка (Джэк Купер, Гартэнзіа), Аляксандр Казлоў (Майкл Леман, Грэміа), Ульяна Ацясава, Наталля Саламаха-Конанава, Святлана Сухадолава, Вікторыя Шамардзіна (Танцоркі). 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Ваш отзыв на спектакль "Цалуй мяне, Кэт"