Фото - постер к спектаклю Бездань на AFISHA.me

Бездань

Режиссер: Павел Адамчыкаў

В ролях: Ірына Цішкевіч, Арцём Блахін, Генадзь Гайдук, Тадэвуш Кокштыс, Уладзімір Сівіцкі, Цімур Жусупаў, Юлія Крашэўская

Данное событие уже завершено.

О событии

Сінтэз сучаснай харэаграфіі і драматычных перажыванняў – гэта тэатр Паўла Адамчыкава, вядомага далёка за межамі Беларусі спектаклямі, дзе месца дыялогаў і маналогаў займае пластыка. Асновай для «Бездані» стала аднаактная п’еса Рэя Брэдберы «Чыкагская бездань». Па сюжэце Стары трапляе туды, дзе некалі адбылася катастрофа, і спрабуе вярнуць людзям, якія насяляюць гэтую зямлю, памяць пра мінулае – каб дапамагчы наладзіць жыццё ў будучым. Але наўрад ці магчыма гэта ў паліцэйскай дзяржаве…
У спектаклі з задавальненнем працуе моладзь коласаўскага тэатра. Моваю пластыкі маладыя артысты распавядаюць пра свае надзённыя праблемы. Старога іграе народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс. Роля ў многім стасуецца з асабістымі перажываннямі акцёра, яго разважаннямі пра жыццё. Цікавы і пластычны малюнак персанажа. 
СТОИМОСТЬ БИЛЕТОВ  7,00 руб.

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии