Фото - постер к спектаклю Тутэйшыя на AFISHA.me

Тутэйшыя

Режиссер: Мікалай Андрэеў

В ролях: Юрый Мянько, Васіль Прабадзяк, Віктар Шалкевіч, Тамара Корнева

Продолжительность: 90 минут

Данное событие уже завершено.

О событии

Дзеянне ў трагічна-смяшлівых сцэнах, пастаўленых паводле твора Янкі Купалы, адбываецца ў Менску падчас рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Звычайныя беларусы: Мікіта Зносак, які хоча зрабіць бліскучую кар'еру чыноўніка, яго маці Ганна, настаўнік Янка Здольнік, дзяўчына Алена Гарошка – жывуць сваімі надзённымі праблемамі.

У іх мірнае жыццё ўрываецца вайна, змяняецца ўлада: то немцы захопяць Беларусь, то бальшавікі, то палякі. У гэтым віры гістарычных падзей галоўным героям трэба неяк прыстасоўвацца да новых абставін, бо на гэтай зямлі яны нарадзіліся, тут жылі іх бацькі і дзяды, тут наканавана жыць іхнім дзецям.
Спектакль – удзельнік Міжнародных фестываляў у Польшчы, Літве, Германіі. Узнагароджаны дыпломам за лепшую рэжысёрскую работу на XII фестывалі тэатраў лялек г. Торунь, дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства і артыстычны ансамбль», «За яскравае ўвасабленне беларускай нацыянальнай драматургіі» на XI Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая Вежа» (г. Брэст), дыпломам «За ансамблевасць спектакля» на X міжнародным фестывалі «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (г. Гомель).

Ідзе на беларускай мове.
Прэм'ера – 1990 год
Працягласць спектакля – 90 хвілін

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии