Жанр: Историческая драма, Кукольный спектакль
Режиссеры: Олег Жюгжда
Гістарычна-экалагічны экскурс паводле паэмы Міколы Гусоўскага, 1522 г.
У спектаклі «Паляванне на зубра» раскрываюцца падзеі, якія адбываліся на беларусскіх землях у эпоху Адраджэння. Высвечваюцца такія знакавыя гістарычныя постаці, як Вялікі Князь Літоўскі Вітаўт, каралева Польшчы Бона Сфорца, а таксама асоба самаго аўтара Міколы з Гусава і яго глыбокі і горкі роздум аб вайне і міры, жыцці і смерці, пакаранні і міласці, аб трагічным лёсе беларускай зямлі і яе народа.
Пад вонкавай абалонкай рэтраспектывы хаваюцца назіранні аўтараў спектакля над сучаснай рэчаіснасцю і асэнсаванне прароцкай сілы паэтычнага слова.