Автор постановки: Ингмар Вилквист
Режиссер: Аляксандр Баргман
Героі драмы “Ноч Гельвера” – два чалавекі, якія намагаюцца застацца жывымі ў звар’яцелым свеце. Гэта даследаванне драмы двух людзей: яшчэ маладой жанчыны і 30-гадовага маладзёна, адсталага ў развіцці, якога яна ўзяла на выхаванне, -- перапляцення іх лёсаў, дыялектыкі любові і прыніжэння. Яна, страціўшы ўсё і сустрэўшы Гельвера на бальнічнай лаўцы, прачытала ў яго вачах спадзеў на тое, што ўсё можа змяніцца... Ён бачыць свет вачыма дзіцёнка, любіць гуляць у салдацікаў і з непасрэднасцю пераказвае жахлівыя падзеі, якія адбываюцца на вуліцы. Там таксама “гуляюць” у салдацікаў, толькі па-сапраўднаму...
Раз’юшаны натоўп малодчыкаў так і застанецца за сцяной. Але менавіта яна – гэтая неўтаймаваная стыхія – будзе нябачна кіраваць думкамі, словамі і ўчынкамі гераіні. Каб выратаваць Гельвера ад “ліквідатараў”, якія змагаюцца за чысціню расы, забіваюць інвалідаў і “паўкровак”, Карла вырашаецца на крайнюю меру.
Спектакль Аляксандра Баргмана, безумоўна, не будзе забаўляльным відовішчам для тых, хто прыходзіць у тэатр “адпачнуць і пасмяяцца”. Затое абяцае глыбокае ўзрушэнне.