ліцвінскі дэтэктыў паводле твора Праспэра Мэрымэ
Пастаноўка і музычнае афармленне - Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Алег Жугжда
Сцэнаграфія і лялькі - Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Харэаграфія - Дар’я Іванова
Па старой ліцвінскай легенде, існуюць у гэтым месцы мядзведзі-пярэваратні. Чалавек, які ператвараецца ў мядзвездя, не ведае пра свае здольнасці і не памятае, што здарылася з ім ноччу. Мішка і Локіс - гэта адно і тое ж.
Прафесар Вітэнбах прыяжджае ў Літву, каб сабраць ліцвінскія і жамоцкія паданні, і натыкаецца на легенду пра пярэваратняў. Гісторыя сям'і графа Шэмета таксама поўніцца дзіўнымі легендамі. Ці існуе пярэварацень-«локіс» насамрэч?
П'еса Сяргея Кавалёва вас здзівіць, нават калі Вы чыталі паданне «Локіс» Праспэра Мэрымэ. Сюжэт, напісаны ім, ператвараецца ў неадназначны дэтэктыў. Якое тлумачэнне выбярэце Вы? І якая з гэтых версій страшней: містычная ці рацыянальная?
У спектаклі гучаць творы Фрэдэрыка Шапэна