Пакрыўдзіўся Селянін на самога Адама, прабацьку чалавецтва, за тое, што Адам награшыў, а за грэх яго павінны мучацца простыя людзі.
І вось у адзін з такіх пакутных дзён з’явіўся да Селяніна сам Чорт. І запытаўся Чорт у селяніна: “А сам ты хто такі будзеш? На што годны?”. Прапанаваў Чорт Селяніну выпрабаваць сябе, моц сваю чалавечую і волю праверыць. Ды не проста так – за грошы. Ці вытрымае Селянін іспыты?