Гастроли Республиканского театра белорусской драматургии г.Минск
Жанр: камедыя Аўтар: Франсіс Вэбэр Працягласць: 2 г. 30 хв.
Камедыя становішчаў па п'есе вядомага французскага камедыёграфа Франсіса Вэбэра. Лёс зводзіць у адным гасцінічным нумары маленькага французскага гарадка двух зусім непадобных мужчын. Адзін – прафесійны забойца, другі – хранічны няўдачнік, які спрабуе вярнуць няверную жонку. Іх інтарэсы катастрафічна не супадаюць. Героі, увесь час замінаючы адзін аднаму ў дасягненні сваіх мэтаў, трапляюць у недарэчныя камічныя сітуацыі. Масла ў агонь падліваюць і іншыя персанажы камедыі: памагаты забойцы, мітуслівы калідорны, палюбоўнік жонкі… Чым жа скончыцца гэта неверагодная гісторыя? Як зменіцца жыццё герояў пасля іх сустрэчы?
Над спектаклем працавалі:
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Гарцуеў Мастак-пастаноўшчык – Юрый Саламонаў Музычнае афармленне – Аляксандр Гарцуеў Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Дзеючыя асобы:
К. Воранаў, М. Брагінец, А. Курэнь, А. Дабравольскі, М. Паніматчанка, Д. Паршын, М. Стонька, С. Шымко, Д. Давідовіч
Прэм'ера – 15 сакавіка 2014
Поделитесь событием
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter