Автор постановки: Васіль Быкаў
Режиссер: Святлана Навуменка
В ролях: Аляксандр Ніканенка, Юлія Лазоўская, Сяргей Шымко, Уладзіслаў Віленчыц, Ігар Сідорчык
Продолжительность: 90 минут
Премьера состоялась: 6 мая 2022 года
Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць?
Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае – выжыць, каб быць шчаслівымі.
Спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.
У спектаклі, створаным па ваеннай аповесці, арганічна спалучаюцца пластыка, відэакантэнт і абсалютна натуральны спосаб існавання акцёраў на сцэне.
Жанр: ваенная аповесць
Рэжысёр: Святлана Навуменка
Інсцэніроўка і музычнае афармленне: Святлана Навуменка
Мастак: Юрый Саламонаў
Харэограф: Максім Дубоўскі
Відэакантэнт: Алена Хмялеўская
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter